Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Люблю я навальніцу ранкам шэрым

Люблю я навальніцу ранкам шэрым,
зь вятрыскам, мякка дзьмуючым у твар,
зь бялюткім небам, бы аркуш паперы,
што думкі схоўвае мае ад цёмных хмар.

Люблю, калі спакойны сум лятае
ў паветры, яшчэ сьвежым ад дажджу,
як пасьля ночы цемра адступае,
фарбуючы ў чырвань вёску ўсю.

Люблю, калі празрысты лёгкі водар
грудзь поўніць моцу, сілы надае,
і думкі мкнуцца ўжо не да народу,
што ў вечнай прозе на зямлі жыве.

Лунаюць думкі пад шырокім небам
і мараць пра яго чароўны сьвет.
Люблю я гэты час, надвор’е гэта
і вольны сэрца з думкамі дуэт!

Кіра

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Люблю я навальніцу ранкам шэрым - Аўтар невядомы