Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Люблю я восеньскія знакі

Люблю я восеньскія знакі,
Калі барвовыя сады.
I луг,
Ягоны покрыў мяккі,
He прыхапілі халады.
Калі спружыняць пад нагамі
Ля цёплай завадзі імхі.
I неба шырыцца над намі,
Як заімглёныя шляхі.
Да неба –
Лес.
Гамоняць шаты.
Мне той гамонкі блізкі сэнс:
Бы звон,
У беларусаў хаты.
Яшчэ б!
Навокал гэткі лес.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Люблю я восеньскія знакі - Уладзімір Дзюба