Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзядуля стаў

Дзядуля стаў, апёрся на кіёчак,
Зірнуў на новы веснавы прасцяг.
Блішчыць апошні тонкі ручаёчак,
Вясна надзей і роздумаў працяг.

Вясна як звон урываецца ў хаты,
Яна ўжо працуе над зямлёй,
Святочна ажываюць дрэваў шаты
І дыхаюць жаданай цеплынёй.

І вераб’іха сварыцца з шпакамі
За нерухомасць у старым саду.
Карціць зямліцы падзяліцца снамі,
Адсмакаваўшы талую ваду.

Вясна праз плот, па ворыве, да сцежкі
Сліўняк разтурхала, а з ім і крапіву.
Дарыўшы цёплыя і шчырыя ўсмешкі
Пясчотна грэе кволую траву.

Ну, а яшчэ, яшчэ яна ўздымае
Да воблакаў душу і хочацца ёй плыць
І кажа дзед стары :– Я так жадаю
Ну, каб яшчэ, хоць крышачку пажыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Дзядуля стаў - Віктар Худавец