Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Бязбацькавічы

Ад марозу студзень сам замёрз.
Не шкада яго за холад,
хай канае.
Рые лапай яму ў небе Малы Пёс —
пахаваем!

Пахаваем гэты месяц мы,
памянём пахучым хлебам,
што я з крамы нёс сярод зімы —
жыць жа трэба!

Перад мною мільярды дзён.
Крышку з іх вазьму сабе й сабаку,
каб пачуць зноў сакавіцкі звон
добрым знакам.

А паветра!..
Як душа!
Можа, Бога?.. Ці Сусвету?..
Ці таго Малога Пса,
што бяздомны над планетай…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бязбацькавічы - Генадзь Бураўкін