Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Асенняе

Ні ціха,
ні шпарка
плыла сабе хмарка.
Плыла
невядома
адкуль і куды,
як човен,
што повен
чысцюткай вады.

То ўправа,
то ўлева
хілілася крышку.
І вось
зачапілася
за тэлевышку.

І стала адразу
нібыта ў тумане
футбольнае поле
на нашым экране.

Дзе мяч?
Дзе вароты?
Не ведаем –
што там?
А хмарка
дажджынкамі
сыпле,
як шротам.
– Даволі!
– Плыві ўжо! –
у хмаркі
мы просім.
Ды толькі
не ўпросіш
упартую восень.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Асенняе - Артур Вольскі