Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прыляталі іншапланецяне

Прыляталі іншапланецяне. лапаталі
пра высвятленне адносін па правіле лапіталя.
пра двайнят, і адзін, на мяне падобны,
ківаў пастарэлай рожай зусім павольна.
што любы алфавіт – гучыць,
лапаталі, што будзе далей.
што зорка паскараючыся ляціць,
бо ззаду ёй многа цяплей.
што праблемы ў іх вырашаны ўжо,
і любы лошара
ведае, што пі квадрат было “жо”,
пакуль зямля была шарам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прыляталі іншапланецяне - Андрусь Сталярык