Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шыбіну прахуквае малы

Шыбіну прахуквае малы –
Туманом халодным стыгнуць хукі.
Свет у хаце цесны і малы.
За акном жывуць на волі гукі.

Сонца вырываецца з імглы.
Просіцца пагрэцца снег у рукі.
Крэкчуць па-старэчаму вуглы.
А ў яго ні смутку, ні дакукі.

Свет яшчэ без ценяў, без смалы,
Быццам дуб зялёны,
Шумнасукі.
Шыбіну прахуквае малы
I рукой азяблай ловіць хукі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шыбіну прахуквае малы - Рыгор Барадулін