Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Павіліка

Ясналікая павіліка
пазірае з густой травы,
быццам зорачкамі шматлікімі
пазасыпала паплавы.

Усміхаюцца радасна кветкі,
са здзіўленнем цягнуцца ў свет,
быццам мкнуцца пакінуць палеткі,
паляцець у бязмежны Сусвет.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Павіліка - Валянціна Баранава