Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Сустрэча

Працяг верша “Бацьку” Р. Барадуліна

Даўно закончылась вайна,
Краіна залячыла раны.
Зноў на зямлю прыйшла вясна,
Палеткі ў зелені прыбраны.

І только маленькі хлапчук
Усё з вайны чакае тату.
Калі пачуе весніц стук,
Заўсёды выбегае з хаты.

І вось аднойчы раніцой,
Калі ледзь только ўзыйшло сонца,
Як бы нясмелаю рукой,
Пастукаў нехта ў аконца.

І сэрца ёкнула ў грудзях!
Хлапчына адкрывае дзверы…
У сенцах – стомлены салдат!
Хлапец вачам сваім ня верыць.

– Ты хто? – пытае ў салдата,
– Ты бацька мой? Кажы хутчэй!
– Я тата твой, з вайны вярнуўся…
І слёзы палілісь з вачэй.

І стала радасна ў хаце,
Сабралася ўся радня.
І плакать перастала маці
З таго шчаслівейшага дня.

Ілья Дакукін, 11 год

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сустрэча - Ілья Дакукін