Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Астрог

Ці плакальшчык я твой,
Ці ты ёсць маё гора;
Сыры, бязлітасны астрог,
Які бытуе зараз у модзе.

Няхай хлусня ў маіх радках,-
А ты нямала пакалечыў;
Згубіў нямала ты жыцця,
Згубіў апошні, той, агеньчык.

Скарблю па тым, хто зараз там,
У гэтай муцы, катлавіне;
Хто коціць слезы па вачам,
Хто без пары памарна гіне.

Дзе быць вытворцам,-ды не там
Няма там зараз нічаго святога,
Чытаю толькі па вачам,
Якія ім угатована дарога.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Астрог - Віталь Заянчкоўскі