Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не пляскайце гучна ў далоні

Не пляскайце гучна ў далоні
Артыстам, якія для вас
Спявалі бяздушна сягоння,
Якія абкралі ваш час.

Калі хто завучана, гладка
Лухту вам з трыбуны нясе,
Старанна не пляскайце ў ладкі,
Каб толькі рабіць як усе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не пляскайце гучна ў далоні - Янусь Малец