Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мара з ма

Памылкі ўсё? Што я раблю?
Я спадзяюся, ёсць памылкі.
І выпраўляць іх не хачу.
Яны нагода і падтрымка.

Калі іх памятаць усе,
І пачынаць усё з пачатку;
Дык будзе сумна на лісце,
І не зрабіць ужо нататкі.

А так цудоўна уяўляць –
У лепшым крочыш накірунку;
Адкуль зручней і выпраўляць,
І цяжка так рабіць памылкі.

Памылка гэта першу крок,
“АГУ” замест “магу”, таксама.
Мы толькі потым маем зрок,
І пазнаем, і клічам – МАМА

Але ж! Патрэбны крок другі,
А потым трэці і чацьвёрты…
Каб уявіць магчыма йсці.
Магчыма лётаць, поўзаць, крочыць.

Калі ж памылак не знайсці,
І мова ісціну складае;
Няма жадання зноў ісці,
Бо засталося тут жаданне.

Жаданне ісціны, яно
Як рухавік, або як крылы;
Пакуль не спаліш, праз усё
Шукае МАРЫ, што ёсць сілы.

Якія мары ў мяне?
Не дасягаць, а набліжацца…
Каб зрок застаўся ў мяне.
І застаецца спадзявацца…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мара з ма - Франак Нырка