Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адзін, магчыма, крок, не болей

Адзін, магчыма, крок, не болей
Ступіў ты ў вогненны прасцяг, –
Але ў тваіх руках над полем
Узвіўся наш гвардзейскі сцяг.

Звычайны крок. Адзін. Апошні.
А пакаленням ён урок.
Перамаглі мы – знае кожны –
Таму, што ты ступіў свой крок.

I кожны – думай, марай, снамі
Жыве, – вось так ступіць, як ты,
Каб сцяг, узняты ў бітвах намі,
Панеслі ў даль сыны, браты.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Адзін, магчыма, крок, не болей - Кастусь Кірыенка