Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Штрафная рота

Такая на вайне работа,
Што плацяць смерцю за яе,
Ў атаку паднялася рота,
Заб’юць чужыя цi свае.

Наперадзе фашыст пракляты,
Таму смяротны кожны крок,
А ззаду нас загаратрады
Руку паклалi на курок.

Штурмуе матухна-пяхота,
Ды клiча не чырвоны сцяг,
Iдзе у бой штрафная рота,
Смерць нагарода цi гулаг.

Прад ворагам не гнулi спiну,
Ды не маглi цярпець маны,
Таму змагалiсь за Айчыну
Як штрафнiкi яе сыны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Штрафная рота - Анатоль Балуценка