Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш А болей не жадаецца кахання

А болей не жадаецца кахання.
Душа бы зледзянела над стырном.
Не мае дзеўка леташніх пытанняў –
Чаканне закулілася ў адхон.
І плачам не крануты парапет.
Завеі спрычыняюцца сумоце.
Няма пачуццяў – гэта не сакрэт.
Гартаю ціха кнігу ў пераплёце.
Заблыталась. Патрапіла ў тунэль.
Крычыць крычма забытая асадка.
Сядаю ў прадаўлены фатэль.
Халодны прэнг. Забытыя нашчадкі.
Малыя забаўляюцца ў снягу:
Ім весела, смяюцца без прымусу.
… У пустэчу занямелую іду.
Бракуе апантанасці. Спакусы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш А болей не жадаецца кахання - Гануля Саладкевіч