Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Фантастыка кахання

Вясновы дух заўжды шырэй
у часе, як і ў здяйсненнях.
Пачнецца рух у галаве,
калі яшчэ і ў лютым вее.

У сакавік і ў красавік,
калі імгненна снег сыходзіць,
калі знікае лёд з ракі,
пупышкі, птушкі, траўка родзяць…

Тады палюбіш і казла,
і ў казы казулю ўбачыш.
Падрыхтаваная яна,
а ён праз шкло, праз лупу йначыць.

Але ў травені ў раю,
калі спяваюць птушкі-пеўні,
калі пупышкі ва ўсю,
ужо штампуюць цуда кветкі…

Тады не знойдзеце казла,
Тады каменні громы маюць.
І не збярэш прастога шкла.
Сляпыя хлопцы, бо шукаюць.

Хто з ланей меней пацярпеў
ужо даюць рага аленям.
Хто не згарэў, і гніць хацеў
б’юць капытамі і насенне.

У траўні маюць па сабе.
Тут і каса з каменнем разам.
А чэрвень скончыць рух вясне.
Чырвоны колер.
Позна ў вазу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Фантастыка кахання - Аўтар невядомы