Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Забытыя лёсы

Старэнькія хаты. Забытыя лёсы…
Вятры адзіноты у комінах выюць.
Дажджынкі спадаюць з высокіх нябёсаў,
Далоні матуляў ад холаду стынуць.

Старэнькія хаты. Забытыя лёсы…
Ўспамін маладосці пад вокнамі ходзіць…
Трымаюць арэлі крыламі бярозы,
Гайдаюць тугу, што ніяк не праходзіць.

Старэнькія хаты. Забытыя лёсы…
Застрэшкі на мокры пагост паглядаюць.
І слёзы – нябачныя горкія слёзы
Унукаў чакаюць. Нас з вамі чакаюць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Забытыя лёсы - Зінаіда Гасціловіч