Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лес адпалаў і чорным стаў ад страты

Лес адпалаў і чорным стаў ад страты –
Агонь з галін абсынаўся ўначы.
Завея гоніць лісцяў абручы
Па гулкіх уладаннях аўтастрады,
Туды, дзе халады і снегапады.

Аддаўшы лета бабінага жар
Кюветам, а нябёсам – павуціны,
Бярозы голыя чакаюць хмар,
Гатовыя зарыцца ў іх пярыны
Ад бессаромных сцюж і зыркіх фар.

Дзён залатых, раскіданых па свеце,
Не шкода мне – з дарог не падбяру.
I я гатоў, як дрэў трывалых вецце,
Пераступіць яшчэ ў адну пару
Свайго жыцця, пакінуўшы ў кювеце
Прыгожую ману аб вечным леце.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Лес адпалаў і чорным стаў ад страты - Аркадзь Куляшоў