Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Крывавыя пялёсткі звялых руж

Крывавыя пялёсткі звялых руж
Рассыпаны вакол хрустальнай вазы.

Нагад пра ноч шалёнага экстазу
Мне ў сэрца запаўзае, быццам вуж.

Хачу схаваць пагляд пад капялюш,
А роспач раствараць у рытмах джазу.

Разбіта трызненне адзіным сказам,
І рэха слоў прынесла холад сцюж.

Не важна хто ты – сябра мой ці муж –
Такога нам не зведаць больш ні разу.

На ўсе пытанні будуць мне адказам
Крывавыя пялёсткі звялых руж…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Крывавыя пялёсткі звялых руж - Ірына Хадарэнка