Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Здыму кватэру за інтым

“Здыму кватэру за інтым.”
Жартуе нехта? Ці – сур’ёзна?
Курам на смех! І, разам з тым,
Гучыць адчайна, нават слёзна!

Жыллёвы крызіс дастае?
Ці “дрэннай” моладзі распуста?
Ў народа грошай не стае?
Ў кішэнях звяла ўся “капуста”?

Здаваць пакойчык за інтым…
Адкуль такі дзікунскі “рэверс”?
З Парыжу, кажуць… Гэта ў ім
З’явіўся грэшны “соntrе сеrvісе”.

Прадажа цела – каб пражыць
На “пай” сярэдняга заробку…
Як існаваць, каб не грашыць?
Няўжо – у цемру паасобку?

Пайшоў па свеце моды ўзбрык…
Лягальны ў фінаў “соntrе сеrvісе”…
Ў Маскве ўжо попыт гэткі ўзнік…
І ў нас ужо “казычуць нервы”.

“Здаю… здымаю… за інтым…”
Аб’явы брудныя змясцілі.
Не важна, як, не важна, з кім, –
Каб толькі ў хату жыць пусцілі…

“Прадам сябе! Патрэбны дом!”
Душа заходзіцца ад жаху…

Як добра сёння быць катом!
Ці, на худы канец, сабакам!

Па матэрыялах Настассі Занько – газета “Звязда” № 45 ад 1 снежня 2010, ўкладка “Чырвонай Змены”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Здыму кватэру за інтым - Таццяна Дзям'янава