Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЖАНЧЫНА Ў ЧОРНЫМ

У век вар’яцтва i насiлля
(Не важна, колькi панне год!)
Жанчына ў чорным – страшны сiмвал
Сучаснай драмы i нягод.

Пасля чарнобыльскай навалы
Мы вымiраем з кожным днём,
Нiбы пад чорным пакрывалам,
Мы пад Чарнобылем жывём.

Зямлi вакол хапае ворнай,
Ды што на “бруднай” узрасце?..
Убачыш дзе жанчыну ў чорным,
Падумай светла аб Хрысце!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЖАНЧЫНА Ў ЧОРНЫМ - Міхась Курыла