Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Зіма здароў!

Белым снегам замятае,
Студзень сцежкі і бары
Мароз рыпіць і сустракае,
Нас з завірухай на двары.

Ля хат вясковыя бярозы,
Кажух адзелі белы свой.
А ледзякі нібыта сьлёзы,
Замерзлі сцюжай над страхой.

На шкле дзівосныя малюнкі,
Прырода распісала зноў.
Усім прынесла падарункі,
Зіма прыйшла! Зіма здароў!

7 лютага 2013 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зіма здароў! - Якуб Пуня