Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясновы лес

Шчабечуць птахамі нябёсы,
Вясновы пах ляціць, імчыць.
Палёў макрозь, ды зёлак просінь
Балесна хвалямі дрыжыць…

Засумавалыя бярозы,
Праліўшы сокам свае слёзы,
Узняліся лісцем шапаціць,
Пад песню іх ўвесь лес трымціць…

І толькі неруш пукатая
Ўжо высахлых імхоў,
Здаецца да вясны скупая,
Спіць мараю зімовых халадоў…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вясновы лес - Андрэй Рошчын