Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясновы паланэз

Вясновы паланэз….
*******************************
Увечар бліскала, грымела –
Нядобра, бо на голы лес…
І красавіцкі дожджык смела
Спяваў вясновы паланэз…

А сёння сонейка ласкава
Усмешкай абудзіла дзень.
Я запрашу на кубак кавы
Вясёлы ранішні прамень.

Пагаварыць пра сёе-тое
Са мной не супраць ён ані.
І вось ужо мы разам мроім
Пра тыя сонечны дні,

Якія пестуюць пяшчотай
І жыць жаданне нам даюць.
Зайздрошчу я яму ўпотай –
Ён можа ў колер апрануць

Занудны шэры дзень тужлівы
І абыякавы настрой.
І я лічу сябе шчаслівай,
Калі сябруе ён са мной…
7.04 – 2016г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вясновы паланэз - Лёля Багдановіч