Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сярод святла паўсонных ліхтароў

Сярод святла паўсонных ліхтароў,
Сярод шырокіх шэрых тратуараў,
Уздоўж працяглых вуліц і дамоў,
Звычайных крам і рэстаранаў-бараў,
Пад звыклы піск няспынных камароў,
Ішла прыгожых закаханых пара.

Павольна крочылі ён і яна.
Ён за руку трымаў яе з пяшчотай,
Ім сведкай – поўня сонная адна,
І зорная начная цішыня,
Якую не парушыць звыклым нотам…
Ім ліхтары зайздросцілі ўпотай.

Ён і яна зліліся з асяроддзем,
Бо ўжо як паўстагоддзя побач ходзяць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сярод святла паўсонных ліхтароў - Надзея Філон