Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адна

Адна…
Яна яшчэ здалёк відна:
На выгарбку, вятрам усім адкрытым,
Стаіць сухая, чорная сасна,
Як даўкі сімвал тлену і нябыту.

Hi дрэўца, ані кусціка –
Вакол
Крыжы ды цёмны камень надмагілля.
Ды сухастоіна, нібы дракон.
З вычварна накручастым мёртвым крыллем…

Так давялося на вяку сасне
Быць сведкай толькі гора ды няшчасця,
Што сіл няма ўжо ні зазелянець
Хоць голькаю адной,
Hi ўпасці.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 3,00 out of 5)

Верш Адна - Ніна Мацяш