Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш ГОРА

Гора.
Кахаюць адзін аднога.
Ці не кахаюць.
Дык любяць?
Усё быць можа.
І ўдачлівы, і нябога,
Сляпымі сваімі крокамі людзі няўцямныя
Ішлі б да Бога,
Ці паўзлі б, можа.
А хутка марозы
За дажджыма гэтымі палезуць у хаты,
У кватэры – на паверх першы,
І паверх пяты.
Ці будзе агмень там, дзе брат брата
Б’е наводмаш, ірве гарматай?
Кахаюць адзін аднога.
Ці не кахаюць.
Ды на Чорнае мора
Адпачываць едуць, не маючы гора.
Ходзяць па пляжу, віно п’юць, спіну грэюць,
Смоквы ядуць, ці так дурэюць.
А тут, над Дняпром, пад задымленым небам
Да грудзей прыціскае,
Туліць калоссе хлебу
Дзяўчынка з вачыма ахвяры Галадамору.
Не любяць адзін аднога.
І не кахаюць.
Гора.
Людзі, ці вылюдкі вы?
Ці уроды?
Хапала РОЗНАГА заўсёды народу.
Не ведаю, што рабіць.
Рабіць што
З дзіцячым паглядам з дакорам?
З зернем спелага хлебу?
На худзенькім целцы Галадамору
Ляжыць пад задымленым кіеўскім небам
Гора.
25.08.2014.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ГОРА - Наталля Галавач