Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А я думаў

А я думаў – сонца да нас не загляне…
Гора хадзіла ад хаты да хаты,
Пела жалейка бяду на кургане,
Сонца сляпілі цары, цараняты.

Рэдкае град вымалачваў калоссе,
Слёзы, нядоля – на печы, у сенях.
Густа жабрацтва па сёлах паслося,
Плесня, сухоты цвілі ў сутарэннях.

Помню я гэтыя жудкія часы,
Помняць Расіі народы,
Помняць бацькі і дзяды па калгасах,
Помняць бацькі і дзяды па заводах.

I я памыліўся. Бясстрашных не ўстрашыў
Трон златаверхі, сатрапаў малітвы.
Голасна коні заржалі на пашы,
Гвардыі смелых памчалі на бітвы.

Біліся доўга. У славе палеглі
Тысяча, можа, а можа, і болей.
Войскі варожыя з бойкі пабеглі,
Густа крывёю зліваючы поле.

Ворага выгналі, волю здабылі,
Ў гразь патапталі кароны і троны.
Весела трубы ў Крамлі затрубілі,
Сцягі ўзвіліся, як макі, чырвона…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш А я думаў - Янка Купала