Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш ЯК МЫ Ў ГОСЦi САБiРАЛiСЯ

Як мы ў госцi сабiралiся,
Доўга конi запрагалiся,
Доўга торбы пакавалi –
Добрых спонсараў шукалi.
Накармiлi мы гнядога,
Задалi скацiнцы,?
Вёз калдобiстай дарогай,
Парастрос гасцiнцы.
Што давезлi – што данеслi,
Хай не панацэя,
Нашы гумар, нашы песнi?
Гэта скарб бясцэнны!..
Трошкi перцу, трошкi солi…
А мукi? Не намалолi.
Ад сурокаў-забабонаў –
Цэлы струк вам шальбабону!..
Везлi дынi? гаспадынi,
Дынi папракiслi,
Засталiся ад тых дыняў?
Грэшныя ўсё мыслi…
Везлi круп амаль паўмеха,
Мех – латаны густа,
Як прадзёрлася прарэха –
Засталося пуста!..
Што давезлi, што данеслi?
А хiба што – песнi.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЯК МЫ Ў ГОСЦi САБiРАЛiСЯ - Міхась Курыла