Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш МiСiЯ

Бы лодку старую, душу пачынiў:
У храме на ўзгорку паставiў тры свечкi,
Нiбы прабачэння ў людзей папрасiў,
Каму ненарокам я боль прычынiў,
Каб весцi з Сусветам адкрытыя спрэчкi.

Зноў грэшныя думкi даверу агню,
На лад меладычны я лiру настрою:
Што мiлаваў сёння – заўтра казню,
Не пазайздросцiш майму ты герою!..

У супрацьстаяння стаяць на мяжы –
Такая ўжо мiсiя, знаю…
Ды ты пачытай i другiм пакажы
Радкi, чым душу саграваю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш МiСiЯ - Міхась Курыла