Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Даня

Даня няўцешна плача,
у Дані рэжуцца зубы,
праразаюцца словы –
рэдукцыя ненаціскных
малочных.
Арганізатар
масавага непарадку –
зжаваў у фаршмак Сартра,
намацаў костачкі слоў.

Гульня ў “Макулатуру”.

Мамай смяецца, татай
яршыцца. Маленькі мімік
сёння змяшчае ў заўтра,
учора ў пазаўчора –
часовыя пірамідкі
шчасця…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Даня - Ярына Дашына