Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Перадлетняя

Калі розум цягнецца ў лета
і віруе, нібы вулкан,
пачастуйце яго цыгарэтай
і адпраўце яго ў канкан.
дабівайце праклятую сцюжу
і памыйце ўжо вакно,
звар’яцела скокайце ў лужы…
не рабіце хіба адно –

Не пілуйце агонь,
не душыце спеў!
сёння конь як конь –
заўтра стане леў,
сёння як як як –
заўтра зубр у лясах…
няхай будзе так
у перадлетніх снах!

Быццам космас ствараюць ночы,
толькі рыпае ціха плот
і ў далечы свецяцца вочы –
па тым плоце вандруе кот.
больш ні руху, ні гуку вецер,
дзед нямоглы, не зможа даць…
і пачуць. і адчуць. і збэсціць
жаданне спаць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Перадлетняя - Ігар Палынскі