Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я не стала тваёй

Я не стала тваёй любоўю,
Я – каханне тваё навечна,
То запісана ў сэрцы кроўю,
І не вырвеш таго бяспечна.

Успамін даражэй за сучаснасць,
Ён звязаў нашы сэрцы туга.
І хацелі б мы развязацца,
Толькі рвецца той вузел з натугай.

Каранём урасло каханне
Ў нашы сэрцы і нашы душы.
Пачынаеш свой дзень ад рання
Са званка, што мілуе вушы.

Рознымі мовамі размаўляем,
А здаецца, што на адзінай,
Нас Літоўскае княства яднае –
Беларусь з Украінай.

7 красавіка 2016

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Я не стала тваёй - Галіна Хейлік