Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі памірае каханне

Калі памірае каханне –
маўчаць тэлефоны горна,
нібыта чорныя птушкі,
што застудзілі горла.
Калі памірае каханне –
прыходзіць бяссонніц змора.
Паўзуць цягнікі чарапахамі.
Нямее мора.
Калі памірае каханне –
гарчэе віно ў кілішку,
а смех за акном у бэзе
здаецца пустым і лішнім.
Калі памірае каханне –
вянуць заўчасна кветкі
і застаецца ў расстанні
спрачацца з бяздомным ветрам…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калі памірае каханне - Віктар Ярац