Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Volksgeіst (Нацыянальны дух)



Нацыянальны дух Русі –
Суровы і ледзяны фіёрд.
Як Рыма першага арлы
Як плейстацэну мастадонт.

Я стаю цвёрда на зямлі
Вакол мяне – багряндалір.
Пракраўся хаос у душу мне
Як мярцвячы шэпт з руін.

Я бачу ў сферы два агню
Там мае горы, вецер, снег…
Ідуць, ідуць, твае войскі
Курс на Грунвальд і Танэнберг.

Жалезны конь жалезны шлем
Жалезны крыж на іх грудзі.
Як звера грознага татэм
Што п’е славу ўвесь у крыві.

Але наш беларускі полк
Выйшаў змагацца да канца,
Нас пераломяць як чарот
Ці гэта мы зломім ворага!?

Абаранілі, ператрывалі…
І біліся адважна мы,
Каб нашчадкі нашы пазналі
Што беларусы ўсе яны!

Каб ганарыліся і кахалі
Нашай гісторыяй баявой,
І каб не цэрквы адпявалі,
А адпяваў народ нас мой.

Аблічыліся інтэрвенты
Прыйшлі славу яны шукаць,
А знайшлі аблічча смерці
І стагоддзі ім тут ляжаць.

Астыла конніца, тэўтон
Не ўстане на бой ніколі.
І гэта полынь вогнішчаў
Гарыць у славу сыноў Русі!





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Volksgeіst (Нацыянальны дух) - Враціслаў Ветроврат