Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тры вялікія словы

Харугвы хутка-хутка крочаць,
Сьмяротны бой чакае іх.
І нішто ім не прарочыць,
Надзеяў перамогу сваіх.

Каб нашчадкам добры лёс дараваць,
Прывялі свае войскі сюды,
Каб мір і волю зваяваць,
Кароль Польшчы й Вялікі Князь Літвы.

І тут сьцягі “Пагоні” й “Калюмнаў”
На полі ворага стаяць.
І войскі “Белага Арла” Кароны
На дапамогу ім сьпяшаць.

Уздаўся кліч, рогі пяюць.
Вялікі наш Вітаўт ляціць у пекла,
І ўсе ліцьвіны за ім бягуць,
І Жыве Княства – крыкнуў нехта.

Затым Кароны ваяры
Бяз страху ў бой ляцяць.
За дзьве краіны б’юць яны,
Пра мноства сем’яў клапацяць.

І сышліся войскі ў полі.
Стаў чутны лязг мэтала.
Нясуцца гусары з воем,
Што бачылі ўжо нямала.

Ваяры з зямлі смаленскай, Крыўі,
Прыкрылі князя адыход,
Амаль усе яны там паляглі,
За сваю краіну, свой народ.

Але ж вярнуўся Князь у пекла,
Каб прынясьці тэўтонам рок.
Гэта быў манэўр, шмат іх там палегла,
Пазнаўшы Вітаўта ўрок.

Прайшлі стагодзьдзі, паўтысячы гадоў,
Пасьля братоў сьвятой вайны.
Дык няхай жа вернецца ізноў
Слава дзяржавы продкаў, Вялікага Княства Літвы.

Хачу я чуць цяпер тыя словы,
Тры словы, такія важныя мне,
Словы, што зноў устрывожаць Гісторыю:
Жыве Княства, Жыве.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Тры вялікія словы - Арсень Баян