Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Выповедзь вэгетарыйца

Жывёлы, даруйце!
Сабакі ды коткі,
Выбачце, жа людзі
Да вас гэтак жорсткі

Стагнаю крывёю,
Сваёю душою
За тысячы, сотні,
Што зьмерлі ў няволі

Бо людзі такія –
Ня ўсе ж разумеюць,
Што вы такш жывыя –
Сваю любяць веру

А вас забіваюць
Няшчадна ды жорстка
Ды стаю на стаю
Йны йдуць, бо іх мноства

Я зь імі ня стану
Дзяліць на стол ежу
Ў крывавую багну
Мне ўстаць не належыць

Калі ж усе людзі
З прыроды такія
Дык я адмаўлюся
Лічыць іх сваімі

Бо лепш адракуся
Я вашае крыві
Душу зьберагу я
Сваю дый чужыя

Я здольны памерці
Зь бялыма ручыма
Днак не магу сьцерці
Сю несправядлівасьць

Я ймкнуся змагацца
За вашыя жыцьці
Бо нам трэба ўзьняцца
Над нашым пяршбыцьцем

Бо нам даны розум
Мы здольныя думаць
Ўласьцівы нам сорам,
Каханьне ды мужнасьць

І тыя, хто футру
Ўзіму толькі носіць,
Хто любіць і скуру,
Мо ўсё ж ужо хопіць?

Прадстаўце сябе вы
На месцы іх доляў
Калі б людзяў елі
Сабакі за столам

Абдумайце, сябры,
Мае тыя словы
Мо разам мы з вамі
Сусьвет створым новы

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Выповедзь вэгетарыйца - Зьміцер Бойка