Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паляўнічы сезон

Блукаю па барвяным лесе,
Дзе павуцінай голае галлё
Падвязана ў высокім наднябессі
За шэрае птушынае крыло.

Гайдаюся, нібы па вершаліне,
На думе, непазбытнай, праз вякі:
Нішто жывое ў свеце не загіне
Ад мудрай чалавечае рукі.

А мне насустрач – лямант апантаны,
I звера рык, і пах парахавы…
I я стаю, нібыта звер загнаны,
Над плахай акрываўленай травы…

I птушка, абарваўшы павуцінне,
Свабодна крылле ў небе развядзе –
I родны край раней пары пакіне,
Сваю душу пакінуўшы ў гняздзе…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Паляўнічы сезон - Леанiд Галубовiч