Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Далёка-далёка за поле

Далёка-далёка за поле,
за сонечны, мройны прасцяг
ляціць павуцінне. Ніколі
яго не закончыцца шлях.

Высока-высока над полем
у нетрах блакітнай імглы
з адвечным нясцішаным болем
лунаюць кругамі буслы.

Вякамі было гэтаксама,
нічога адметнага ў тым,
што ў ветра – паўднёвы напрамак,
што далеч – прыбраная ў дым.

I ўсё ж адчуванне такое
над пожняю жнівеньскіх ніў,
нібыта я нешта святое
на вечныя векі згубіў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Далёка-далёка за поле - Павел Шруб