Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Было. Былі. Была!

Было. Былі. Была!
Мне маска не да твару.
Я тая, што прайшла
Трагедыяй пажару
І жар сухой верстф
да сэрца прытуліла,
Хоць за сабой масты
Усе-начыста!-спаліла.
У полымной журбе,
Дзе шлях с вачэй знікае,
Я тая, што цябе
З усіх вятроў чакае.
Як град шалена б’е
Нібыта травы косіць.
…Я тая, што у цябе
Палёгкі не папросіць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Было. Былі. Была! - Яўгенія Янішчыц