Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Што было, то было

Што было, то было,
адышло, адгуло,
і няма нам туды вяртання.
Па вірах пранясло,
паламалі вясло,
але вытрымаў човен кахання.

Без віны і маны
ад вясны тыя сны
панясём у зімовую скруху.
Не грымяць перуны,
адцвілі багуны,
нам аддаўшы сваю медавуху…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Што было, то было - Мікола Яцкоў