Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Пяро

Пяро.

Рыпець пяро заўжды павінна,
Яго няма ў тым віны,
Калі прыліпне лускавінай
Ганьба хвалебнае маны.

Рыпець пяро заўжды павінна
Ля лісіх нор, ля кратавін,
Ля сьлепаты людской курынай,
Ля душ глінянай глушызны.

Рыпець пяро заўжды павінна
Ў днях, бягучых з даўніны,
Аддаўшы Слова каляіне
Да Векавечча, без маны.
-23.02.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пяро - Міхась Карцялёў