Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ды й, не слава расейскіх паэтаў

Ды й, не слава расейскіх паэтаў
За сабой зманіла, зьвяла,
А зтрымцеўсь я душой, зьбіўся сэрцам,
Ва ўсім, што маці дала.

І над гэтым, нішто не ўладна,
Не зацемрыць багацьцю, бядзе,
Сціхнуць гвалты і спрэчкі ў грамадзе,
Пройдзе сорам – а гонар прыйдзе;

Як трымцела душа, білась сэрца,
Ва ўсім, што маці дала –
А інакшай – як жыць на свеце,
Ад яе, не аддаўшы цяпла?
-30.04.12.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ды й, не слава расейскіх паэтаў - Міхась Карцялёў