Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Коця і Каця

Плача коця на кухнi,
Ад слёз вочкi папухлi.
– Што з табою, мой каток,
Забалеў мо жываток?
– Мяў, – сказаў варкоцiк, –
Не балiць жывоцiк.
У мяне душа баліць –
Як цяпер на свеце жыць?
Як мне жыць у хаце,
Калі хлусіць Каця:
Смятану злізала –
На мяне сказала.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Коця і Каця - Васіль Вітка