Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Небагата часу з таго дня мінула

Небагата часу з таго дня мінула,
Як збірала маці сына ваяваці.
Сядзіць матка ў хаце, слёзы выцірае.
Сын яе адзіны торбу ўжо збірае.

“Ой, сынок мой родны, не пушчу цябе я,
Баліць мае сэрца, дрэннае штосць чуе.
Хто вады падасць мне, як я захварэю?
Прынясе хто хлеба, як я пастарэю?”

Развіталась з сынам, хусткай памахала,
Доўга ўслед глядзела – цягнік праважала.
Як дамой вярнулась – у самоту ўпала.
Давіць нешта грудзі, сэрца рве балюча.

Дні ідуць і ночы, маці ўсё чакае,
Калі прыйдзе вестка, пісьмо, тэлеграма…
Зноў заходзіць сонца па-за лесам дальнім.
Плача маці зноўку горкімі слязамі.

Перад абразамі за сыночка моліць:
“Выпаў табе, родны, час такі суровы…”
Доўга так чакала, слёзы пралівала,
Косы белы сталі, рукі задрыжалі.

А праз колькі часу вестку атрымала,
Моўчкі прачытала і на землю ўпала.
Праз два дні ў хаце сабралісь вяскоўцы,
Каб звязці ў магілу разам дзве дамоўкі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Небагата часу з таго дня мінула - Ніна Случак