Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Салавейка

Як у нашым у садочку
Салавей спявае ноччу.
Мой мiленькi Салавейка,
Не шумi, бо спiць Андрэйка.
I гаворыць Салавейка:
“Пайшла замуж мая дзеўка.
I таму мне ноч не спiцца,
Не магу нагаманiцца”.
I за што такое лiха
Нам зрабiла Салаўiха?
Плача ўсю ноч салоўка,
А ў нас балiць галоўка.
Пашкадуй ты нашы вушы
I маленькага Андрушу!
Каб мы ноч цябе не чулi,
Ты б хутчэй ляцеў на гулi.
Прылятай да нас раненька,
Як прачнецца наш Андрэйка.
На свiтанку ранiцою,
Заспяваем мы з табою.
С: “Буду ноччу сустракацца,
З новай дзеўкай мiлавацца.
Буду спаць цяпер я зранку –
Ноччу зноў мне на гулянку.
Няхай гуляецца цiхенька,
Каб не будзiў мяне Андрэйка”.
Мой мiленечкi Салоўка,
Што ты зранку спiш салодка?
Пройдзе лецейка-лецейка,
А цябе не чуў Андрэйка.
Каб мы зноў цябе пачулi,
Пакiдаў бы тыя гулi.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Салавейка - Алег Старынчык