Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Піражкі са сьмятанай

П. супрацоўнікам.
Піражкі са смятанай.

Калі табе нальюць тры чаркі,
Дадуць на закусь піражкі –
Выпі. Еж іх са сьмятанай
І не шукай з другім гаршкі.

А як з выпадкам новым будуць
На тым стале зноў піражкі –
Гукні: ,, Вы людзі, ці не людзі?!
Падайце з бочак агуркі!,,

Да агуркоў падайце ж сала,
Капусткі кісьленькай глячок,
Таксама сьцюдзень й хрэн ружавый,
А піражкі – хай есьць ваўчок.

Тады, сядай жа да зьмярканьня,
Выпі, зьеж і зноў налі,
І гэту хеўру, дома, зранку,
Ты словам добрым успамяні.
-23.02.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Піражкі са сьмятанай - Міхась Карцялёў