Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Тарты і сьпірты

П. супрацоўнікам.
Тарты і сьпірты, ці да
сьвята 8-га Сакавіка.

А мне ізноў пашанцавала,
Ізноў мне чарку налілі,
Але ж, да закусі падалі
Тартоў вялікія брылі.

А я жыву колькі на сьвеце,
З гарэлкай іх не каштаваў:
Сьпіртовы горыч з саладзеччу,
Баронь мне Бог, я не спытаў.

І чарка тая засталася
Шкляным сіроцтвам на стале:
Хай сакавік жа з рук ашчадных
Пітво другое ёй налье.

Другія, хай, пашле забавы,
Не дробязь кпін і не ныцьцё,
А погляд тых асоб ласкавых,
Якіх жанчынамі завём…

Але ж, зачым ганьбіць тарты
І тлум над чаркаю зачым?
Чытач! Не еж з тартом сьпірты,
Сустрэць каб сьвята ля жанчын.
-07.03.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Тарты і сьпірты - Міхась Карцялёў