Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Там, у зялёненькім садочку

Там, у зялёненькім садочку,
Там салавейка шчабятаў.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх,
Ай-яй-яй, ох-ох-ох,
Там салавейка шчабятаў.

Там, у зялёненькім садочку,
Казак дзяўчыне гаварыў.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх,
Ай-яй-яй, ох-ох-ох,
Казак дзяўчыне гаварыў.

– Ой ты, дзяўчына чарнабрыва,
Ой, ці ты пойдзеш за мяне?
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх,
Ай-яй-яй, ох-ох-ох,
Ой, ці ты пойдзеш за мяне?

– Ой, не пайду я за цябе,
У цябе хаты немае.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх,
Ай-яй-яй, ох-ох-ох,
У цябе хаты немае.

Мая матуля цябе знае,
Ты той казача, што гуляе.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх,
Ай-яй-яй, ох-ох-ох,
Ты той казача, што гуляе.

– А я маці не баюся,
А я з табою ажанюся.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх,
Ай-яй-яй, ох-ох-ох,
А я з табою ажанюся.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Там, у зялёненькім садочку - З народнага