Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На партызанскім аэрадроме

Навокал цішыня.
Толькі чутна, як зрэдку
Каласы зашумяць
На шырокім палетку.
Зашумяць і паклон
Хіляць бору старому,
Дзе прапелер відзён
Па-над аэрадромам.
Ён, як кветка, стаіць
На высокім кургане.
Мужны лётчык там спіць
З маладым партызанам.
І калі у бары
Восень вытча узоры,
Зноў палаюць кастры,
Зноў грукочуць маторы.
Трактарыст малады,
Меншы брат партызана,
З дружбакамі тады
Тут стаіць ля кургана.
Ён кранае рукой
Лопасць кветкі магутнай,
І над пушчай лясной
Гул прапелераў чутны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На партызанскім аэрадроме - Уладзіслаў Нядзведскі